Каталіцкая багаслоўская акадэмія ў Мінску зарэгістраваная
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Рэгістрацыя была здзейснена 13 лютага - ва ўспамін Маці Божай Фацімскай.
17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.
Акадэмія была зарэгістравана 13 лютага 2015 г. пад рэгістрацыйным нумарам 193. Адметна, што ў апошні, трэці раз, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, а рэгістрацыя была здзейснена 13 лютага — ва ўспамін Маці Божай Фацімскай.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікае даручыць новазарэгістраваную Акадэмію апецы Маці Божай Фацімскай, з якой звязана духоўнае адраджэнне беларускага народа, і святому Яну Паўлу II, які распачаў ажыццяўленне гэтага адраджэння паводле фацімскага паслання, паведамляе Catholic.by.
Related items
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Teresa & Maria: у фінал Еўрабачання выйшла Украіна з песняй з хрысціянскім кантэкстам
- Манах з Гудагая зрабіў арэлі для парафіі ў Мінску
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы