Католікі складаюць амаль 18% насельніцтва Зямлі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
За год колькасць католікаў вырасла на 25 мільёнаў чалавек, расце колькасць святароў, але законнікаў і законніц становіцца менш.
На канец 2013 г. у свеце было каля 1, 253 млрд. католікаў, што на 25 млн. або на 2% больш, чым год раней. Такія дадзеныя прыводзяцца ў апошнім “Annuariun Statisticum Ecclesiale” – касцёльным статыстычным даведніку, выдадзеным у сакавіку 2015 г. у Ватыкане. З яго вынікае таксама, што ў свеце працягваецца колькасны рост святароў і сталых дыяканаў і спад законнікаў, законніц і семінарыстаў.
Католікі складаюць 17,7% насельніцтва планеты, але трэба ўлічваць той факт, што Апостальская Сталіца не атрымлівае статыстычных дадзеных падобнага кшталту з некаторых краін, напрыклад, з Паўночнай Карэі і Кітаю. Больш за ўсё католікаў пражывае ў Паўднёвай і Паўночнай Амерыках – 63%. 39,9% пражываюць у Еўропе і каля 3,2% у Азіі.
Біскупаў стала на 40 больш; у 2013 г. іх было 5137. Каталіцкіх святароў у свеце налічвалася 415 348, што амаль на тысячу чалавек больш у параўнанні з 2012 г. Больш чым на тысячу павялічылася колькасць сталых дыяканаў, якіх у свеце налічваецца 43 195. Семінарыстаў стала на 2 тыс. менш, чым у 2012 г.
Related items
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі