Logo
Print this page

Праграміст-католік напісаў інтэрнэт-праграму для стварэння «вышыванкі»

Маляваць арнамент можна прама ў браўзэры - бясплатная праграма працуе у флэш.

Праграміст з Мінска Аляксандр Красоўскі напісаў бясплатную інтэрнэт-праграму для стварэння электронных малюнкаў арнаменту. Цяпер маляваць ўзоры «вышыванкі» можна прама ў браўзэры. Простая праграма працуе ў флэш і пакуль даступная для ўсіх ТУТ.

Праект можна захаваць на кампутар, а выніковую карцінку спампаваць у фармаце PNG памерам 1000 на 1000 пікселяў. Пры ўваходзе ў праграму можна мяняць колькасць квадратаў ў сетцы. Аляксандр мае намер яе дапрацоўваць, дадаючы новыя магчымасці.

Як прызнаўся праграміст, які з'яўляецца вернікам Беларускай грэка-каталіцкай царквы і адміністратарам групы «Каталікі Беларусі» ў сацсетцы «Фэйсбук», на стварэнне праграмы яго падштурхнула бескарыслівае жаданне дапамагчы сайту «Католік Гомель» у стварэнні ілюстрацый у стылі «вышыванкі». Нагадаем, сайт нядаўна правёў рэбрэндынг і папрасіў інтэрнэт-карыстальнікаў дапамагчы ў далейшай распрацоўцы дызайну.

Last modified onПятніца, 07 Ліпень 2017 16:32
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.