Logo
Print this page

Ватыкан пракаментаваў чуткі аб кананізацыі Маці Тэрэзы

Працэс працягваецца, аб канкрэтнай даце гаварыць пакуль рана.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пракаментаў навіны, якія з’явіліся ў некаторых СМІ адносна падзей у рамках Году Божай Міласэрнасці, у прыватнасці, аб нібыта, маючай адбыцца ў верасні 2016 г. кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі падкрэсліў, што “гаворка ідзе пра працоўную гіпотэзу, якой нельга даць афіцыйнага пацвярджэння”. Паводле прадстаўніка Апостальскай Сталіцы працэс кананізацыі Маці Тэрэзы яшчэ працягваецца і такім чынам аб даце ўрачыстага абвяшчэння яе святой казаць рана.

radiovaticana.va

Чытайце таксама і глядзіце ФОТА аб дзейнасці сясцёр Маці Тэрэзы ў Гомелі >>>

Last modified onАўторак, 19 Май 2015 17:45
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.