Logo
Print this page

Пілігрымкі да Каралевы Палесся выйшлі ў шлях

Урачыстасці ў Лагішыне пройдуць 21-22 жніўня.

18 жніўня выйшлі ў шлях традыцыйныя штогадовыя пешыя пілігрымкі ў каталіцкі санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Сотні вернікаў адправіліся ў пілігрымках з двух кропак - Баранавічаў і Бярозы.

Урачыстасці ў Лагішыне пройдуць 21-22 жніўня. Увечары ў пятніцу і раніцай у суботу святую Імшу з удзелам пілігрымаў правядзе біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка. Таксама ў праграме - ўрачыстая працэсія, канцэрт, усяночнае чуванне.

Нагадаем, таксама 21-22 жніўня пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.

Last modified onПанядзелак, 17 Жнівень 2015 22:48
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.