Logo
Print this page

Ва Уладзівастоку пабудуюць самую высокую статую Хрыста

Унутры пастамента 80-метровай статуі размесціцца праваслаўны храм.

У расійскім Уладзівастоку плануюць пабудаваць 80-метровую статую Хрыста, падобную да той, што ўстаноўлена ў Рыа-дэ-Жанейра. Праект распрацаваў скульптар Зураб Цэрэтэлі. Прычым, унутры пастамента, на якім яна будзе ўстаноўлена, размесціца праваслаўны храм. Праект прапанаваў мясцовы бізнесмен, які і перадаў ва ўласнасць Уладзівастоцкай епархіі ўчастак зямлі. 

Статуя Езуса Хрыста – ідэя не на адзін год, але мы зробім усё неабходнае, каб увасобіць яе, сказаў протаіерэй Аляксей Сабанскі. Ва Уладзівастоку нямала ўзвышшаў, якія забудаваны паркоўкамі, шматпавярховымі дамамі, а статуя – вельмі маляўнічы аб’ект, і ён стане не толькі цэнтрам хрысціянскіх каштоўнасцяў, але і падставай для замежных гасцей наведаць Уладзівасток, паведаміў святар. 

Для параўнання: статуя Хрысты ў Рыа-дэ-Жанейра ў вышыню складае 33 метры, а самая вялікая ў свеце статуя Збаўцы ў Польшчы – 52 метры.

be.radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.