Logo
Print this page

Дэлегацыя з Беларусі возьме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем'яў

Яе ўзначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

Беларуская дэлегацыя на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янка прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая 22-27 верасня пройдзе ў Філадэльфіі (ЗША). У складзе дэлегацыі з Беларусі — пінскі ардынарый біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату а. Пётр Фраштэнга OCD, а таксама сямейная пара Андрэя і Наталлі Пан.

Першай часткай гэтай сустрэчы стане Міжнародны кангрэс сям’і, які будзе працягвацца да 25 верасня. На наступны дзень удзельнікі кангрэса прымуць удзел у фестывалі сем’яў, на якім для прысутных выступіць італьянскі ценар Андрэа Бачэллі.

Сёлетняя сустрэча пройдзе пад дэвізам «Любоў – нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце». 27 верасня запланавана сустрэча ўдзельнікаў з Папам Рымскім Францішкам. Сусветная сустрэча сем’яў праводзіцца раз на тры гады. Мінулы раз сем’і з усяго свету збіраліся ў Мілане (Італія).

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.