Logo
Print this page

Вечныя шлюбы склала сястра ў Гудагаі

Сястра Марыя Вераніка аддала любячаму Хрысту ўсё сваё жыццё.

Месяц верасень стаў асаблівым часам для сястры Марыі Веранікі ад Божай Міласэрнасці: у апошнія дні месяца яна склала вечныя манаскія абяцанні ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі. Законніца належыць да Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус, заснавальнікамі якой з’яўляюцца а. Анзэльм ад св. Андрэя Гарсіні і Марыя Тэрэза ад св. Юзафа (Тэрэза Керацінская).

Супольнасць нарадзілася на тэрыторыі Польшчы і распаўсюдзілася ў шматлікіх краінах, у тым ліку ў Беларусі.

Радасць з законніцай прыйшлі падзяліць вернікі гудагайскай парафіі, блізкія і знаёмыя сястры, манахіні беларускіх супольнасцяў і прадстаўнікі сясцёр кармэлітак з Польшчы на чале з с. Імэльдай Квяткоўскай, дэлегаткай генеральнай рады, на рукі якой с. Вераніка склала вечныя манаскія абяцанні.

Усе хрысціяне пакліканы да святасці, якая базуецца на дасканалай Любові, і праз моц Святога Духа кожны ахрышчаны таксама пакліканы захоўваць чыстасць, убоства і паслухмянасць, уласцівую яго стану жыцця. Аднак Езус падчас свайго зямнога жыцця больш цесна навязваў адносіны з некаторымі сярод сваіх вучняў і паклікаў іх, каб яны не толькі прынялі Божае Валадарства, але і каб аддалі сваё існаванне дзеля гэтай справы, пакідаючы ўсё і верна наследуючы Яго спосаб жыцця.

Склаўшы манаскія абяцанні, законная сястра абавязана практыкаваць тры евангельскія парады: чыстасць, убоства і паслухмянасць, цалкам аддаючыся ва ўласнасць па-над усё любячаму Богу.

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.