Logo
Print this page

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Святлану Алексіевіч

"Упэўнены, гэта заахвоціць нашых суайчыннікаў імкнуцца да новых вышынь".

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з Ватыкана, дзе ён удзельнічае ў Сінодзе біскупаў па праблемах сям'і, звярнуўся да беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч, якая ўчора атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Глыбокапаважаная Святлана Аляксандраўна!

Знаходзячыся ў Вечным горадзе, Рыме, i прымаючы ўдзел у Сiнодзе Бiскупаў на тэму «Паклiканне i мiсiя сям’i ў Касцёле i сучасным свеце», я з вялiкай радасцю ўспрыняў вестку аб прысуджэннi Вам Нобелеўскай прэмii ў галiне лiтаратуры за 2015 год. Вашы прасякнутыя пачуццямi цярпення i гуманiзму лiтаратурныя творы атрымалi найвышэйшую ацэнку. Гэта прызнанне Вашай лiтаратурнай дзейнасцi на сусветным узроўнi, а таксама вялiкi гонар для нашай багатай на таленты Бацькаўшчыны Беларусi.

Упэўнены, што такая высокая мiжнародная ўзнагарода стане для Вас новым натхненнем у далейшай творчай дзейнасцi, дапаможа ў выхаваннi новых пакаленняў лiтаратараў-гуманiстаў i заахвоцiць нашых суайчыннiкаў iмкнуцца да новых вышыняў у галiнах навукi, тэхналогii, культуры, мастацтва, лiтаратуры i iншых сферах дзейнасцi чалавека. Ад усяго сэрца вiншую Вас, як першага беларускага лаўрэата Нобеля, i жадаю Божага благаслаўлення.

З павагай i малiтвай аб Вашым служэннi Беларусi!

Сatholic.by

Last modified onПятніца, 09 Кастрычнік 2015 16:43
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.