Logo
Print this page

Бяздзетных сужэнцаў запрашаюць на рэкалекцыі

Часта пасля малітвы сужэнцы атрымліваюць дар новага жыцця.

24 кастрычніка ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) упершыню пройдуць рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей і прагнуць іх мець. Пачатак у 10 гадзін, заканчэнне ў 20.30.

“Для Бога няма нічога немагчымага”, - сказана ў Евангеллі паводле Лукі (1, 37). У гэтыя дні ў Ватыкане праходзіць Сінод Біскупаў, прысвечаны сям’і. Адной з праблем сям’і, а дакладней сужэнцаў, з’яўляецца ўзнікненне новага жыцця. У санктуарый у Росі таксама прыбывае шмат сужэнцаў з просьбай да Езуса як адзінай крыніцы жыцця аб дары новага жыцця.

Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што падчас знаходжання ў розных клініках у іх не было выяўлена ніякай медыцынскай прычыны няплоднасці. Чаму ж Бог не адорвае іх такім жаданым патомствам? Ёсць шмат сведчанняў таго, што пасля малітвы сужэнцы сталі сведкамі Божай любові і атрымалі цуд новага жыцця.

З гэтай мэтай арганізуюцца гэтыя рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей і вельмі чакаюць іх.

Удзельнікам просьба мець з сабой ежу (бутэрброды) на два пасілкі (абед і вячэру).

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.