Манах скокнуў з парашутам у гонар 800-годдзя Ордэна [ВІДЭА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Дамініканскае жыццё - гэта таксама занадта экстрэмальны вопыт».
Айцец-дамініканін Павел Казацкі з Польшчы скокнуў з парашутам з вышыні некалькіх тысяч метраў над зямлёй. Свой учынак ён прысвяціў 800-годдзю дамініканскага Ордэна.
«Дамініканскае жыццё – гэта таксама занадта экстрэмальны вопыт: мы пераязджаем на новыя землі, каб шукаць людзей у пустыні і ўсялякімі магчымымі спосабамі абвяшчаць Евангелле» – сказаў на зямлі дамініканін.
Дамініканскі ордэн быў заснаваны ў 1214 годзе, калі вакол св. Дамініка была заснавана першая абшчына. Статут дамініканаў быў зацверджаны праз два гады Папам Ганорыем ІІІ. Ордэн хутка распаўсюдзіўся ў Францыі, Іспаніі і Італіі.
Мэтай Ордэна было паглыбленае вывучэнне тэалогіі з мэтай падрыхтоўкі адукаваных прапаведнікаў. Цэнтрамі Ордэна сталі Парыж і Балонья.
На сёння Ордэн налічвае больш за 6 тысяч манахаў. Асноўныя сферы дзейнасці дамініканаў – прапаведванне Евангелля, вывучэнне навук, барацьба з ерассю, адукацыя і місіянерства.
Media
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю