Logo
Print this page

Чырвоны касцёл - візітоўка Мінска - патрабуе рамонту

Будынак не перададзены Касцёлу, ён плаціць за святыню арэнду.

Адзін з самых вядомых і прыгожых каталіцкіх храмаў у Беларусі, помнік архітэктуры касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску мае патрэбу ў рамонце, паведаміў журналістам на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Нагадаем, касцёл знаходзіцца ў цэнтры беларускай сталіцы на плошчы Незалежнасці недалёка ад чыгуначнага вакзалу.

- Чырвоны касцёл - як Эйфелева вежа ў Парыжы, візітная картка горада. Але там працякае вада пад падмурак і ў склеп, гэта вялікая праблема. Будынак не перададзены нам, мы плацім за яго арэнду, і без дазволу дзяржавы не можам нават цвік убіць, - пракаментаваў арцыбіскуп. Ён ужо звярнуўся ў дзяржаўныя органы, адказныя за гістарычна каштоўныя будынкі, з просьбай адрамантаваць касцёл.

- Неабходна дапамагаць адзін аднаму, каб захаваць спадчыну, бо гэта наша гісторыя, - дадаў мітрапаліт і адзначыў, што тыя святыні, якія былі перададзеныя дзяржавай Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі, адрамантаваны.

Last modified onАўторак, 08 Снежань 2015 14:02
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.