Logo
Print this page

У Рыме канфіскавалі «папскія благаслаўленні» на 70 тыс. еўра

Падробныя пергаменты прадавалі пілігрымам у сувенірнай краме.

Паліцыя ў Рыме канфіскавала каля 3,5 тыс. падробленых пергаментаў з благаслаўленнем папы Францішка. Па дадзеных італьянскіх СМІ, 14 снежня 2015 г. іх прадавалі ў адной з сувенірных крам побач з базылікай св. Пятра. На дакуменце з назвай “Бласлаўленне пілігрыма” без дазволу Ватыкана былі змешчаны гербы Пантыфіка і Дзяржавы Ватыкан і фатаграфія Францішка. Агульны кошт гэтых незаконных “благаслаўленняў” склаў больш за 70 тыс. еўра.

Хоць пакупнікі павінны былі запоўніць форму, з якой вынікала, што аплата ідзе для Папскага элемазінарыя, арцыбіскупа Конрада Краеўскага, але дыкастэрыя, якую ён узначальвае, ніколі не атрымлівала грошы. Супраць уладальніка крамы быў вынесены пазоў з абвінавачаннем ў вытворчасці і продажы фальсіфікаванай прадукцыі.

На працягу некаторага часу пергаменты з бласлаўленнем Папы ў адмысловых выпадках, напрыклад, хросту, шлюбу і юбілею, выдаюцца і размяркоўваюцца выключна Папскай элемазінарыяй. Да нядаўняга часу дазвол на распаўсюд дакументаў мелі некаторыя крамы ў непасрэднай блізкасці ад Ватыкана.

be.radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.