Logo
Print this page

Miss Germany-2016 стала 26-гадовая выкладчык рэлігіі

Каталіцтва - важны элемент майго жыцця, прызналася дзяўчына.

Новаабраная «Miss Germany» Лена Брёдзер — настаўніца рэлігіі. «Мая вера з’яўляецца для мяне фундаментам», — адзначыла 26-гадовая дзяўчына ў размове з журналістам нямецкай газеты «Bild», дадаўшы, што каталіцтва — важны элемент яе жыцця.

Лена Брёдзер з мая 2015 года выкладае рэлігію дзецям, таксама працу ў дзяўчынак у школе імя Аны Франк каля Мюнстара. Аднак цяпер, каб выконваць абавязкі, якіх патрабуе тытул пераможцы, дзяўчына ўзяла гадавы водпуск.

Падчас выбару Міс Германіі 20 лютага Лена Брёдзер абышла 23 канкурэнткі. Яна стала першай настаўніцай за ўсю гісторыю правядзення конкурсу «Miss Germany» з 1927 года, якая перамагла ў ім.

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.