Logo
Print this page

Святое Пісанне для Android стварылі да 500-годдзя Бібліі

Тры беларускія пераклады даступныя для пампавання.

У Play Market з'явілася праграма для Android адразу з трыма перакладамі Бібліі на беларускую мову. Праграма змяшчае Святое Пісанне ў перакладзе Васіля Сёмухі, Новы Запавет і Псальмы у перакладзе Лукаша Дзёкуць-Малея і Антона Луцкевіча 1931 года. Таксама ў праграме змешчаны Новы Запавет і Прыпавесці ў перакладзе Антонія Бокуна. Калісьці пераклад рабіў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які ў 1968 годзе атрымаў блаславенне на працу ад Папы Рымскага Паўла VI. Пазней ксёндз Чарняўскі перадаў першыя рукапісы пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну.

Стваральнікі праграмы адзначаюць, што яна выпушчана да 500-годдзя беларускай Бібліі – у 2017 годзе будзе адзначацца выданне Францішкам Скарынай першай беларускай Бібліі. Праграма даступная для пампавання.

Нагадаем, «Новую беларускую Біблію» перакладаюць праз Skype >>>

Last modified onСубота, 02 Ліпень 2016 20:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.