Каталіцкі манах загінуў ад удару маланкі па дарозе з касцёла
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Польскі брат-дамініканец займаўся біялогіяй і экалогіяй.
«Брат Антоній Марчэўскі OP не жыве. Загінуў учора ад удару маланкі. Прашу аб малітве за яго і ягоных родных», - напісаў 12 ліпеня ў Твітэры правінцыял дамініканаў у Польшчы а. Павел казацкі OP.
«Гэта здарылася, калі бр. Антоні вяртаўся з касцёла, будучы на адпачынку», - паведаміў а. Павел польскаму сайту gosc.pl.
Брату Антонію было 30 гадоў. У Твітэры ён прадстаўляўся як брат-студэнт, біёлаг з адукацыяй эколяга і запалам, асабліва ў захаванні прыроды з хрысціянскага пункту гледжання. Скончыў першы год тэалогіі ў Кракаве.
Прымі яго, Пане, у Сваё Валадарства Нябеснае, адары супакоем яго родных і блізкіх!
Media
Br. Antoni Marczewski OP @ant_marczewski nie żyje. Zginął wczoraj prawdopodobnie rażony piorunem. Proszę o modlitwę za Antka i jego rodzinę
— Paweł Kozacki (@PawelKozacki) 12 июля 2016 г.
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы