Logo
Print this page

«Радыё Марыя» ў Беларусі запрашае на працу

Адкрыта вакансія Адміністратара студыі [+патрабаванні]

«Радыё Марыя» ў Беларусі адкрывае вакансію - Асістэнт праграмнага дырэктара/Адміністратар студыі. Неабходна будзе выконваць цэлы комплекс задач, звязаных з працай студыі - ад бягучых офісных да рэдакцыйных, адміністрацыйных задач, працы ў эфіры, інтэрв'ю з гасцямі, паведамляецца на афіцыйнай старонцы радыё ў Facebook.

Ад прэтэндэнтаў патрабуюцца:

- Выдатныя камунікатыўныя дадзеныя і навыкі

- Выдатныя руская і беларуская мовы (пісьмовая і вусная - гэта жыццёва важна)

- Уменне карыстацца ўсімі сучаснымі кампутарнымі тэхналогіямі, гатоўнасць навучыцца новым

- Актыўнае выкарыстанне сацыяльных сетак

- Самаарганізацыя і адказнасць - шматзадачнасць

- Лаяльнае стаўленне да працы па вечарах, часам і па начах, увогуле, гатоўнасць працаваць шмат.

Вітаецца веданне замежнай мовы (англійская, італьянская), досвед працы ў журналістыцы. Праца таксама можа быць звязаная з камандзіроўкамі па Беларусі. Важна і тое, каб кандыдат ведаў і падзяляў каштоўнасці хрысціянскага радыё.

Рэзюмэ можна адправіць па адрасе: naidovich (@) mail.ru

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.