Logo
Print this page

У 2016 годзе ў свеце забіта 90 тыс. хрысціянаў

Хрысціянства зноў стала рэлігіяй, што найбольш пераследуецца.

Пераслед хрысціянаў — гэта не мінулае, а частка нашага паўсядзённага жыцця. Папа Францішак не раз нагадваў пра тое, што сучасныя паслядоўнікі Хрыста церпяць большы пераслед, чым хрысціяне ў першыя стагоддзі.

Паводле падлікаў, на працягу 2016 года было забіта каля 90 тысяч хрысціян, а 500-600 мільёнаў чалавек зведалі ганенні за сваю веру. Пра гэта адзначаецца ў справаздачы Цэнтра па вывучэнні новых рэлігій (CESNUR), які ўзначальвае прафесар Массімо Інтравінье.

«Мы не забываем і не імкнёмся зменшыць факт цярпення прадстаўнікоў іншых рэлігій, але, відавочна, мы павінны сказаць, што хрысціяне — гэта рэлігійная група, якая ў свеце найбольш церпіць ад пераследу», — падкрэслівае Массімо Інтравінье.

«Адрозненні ў лічбах, прадстаўленых рознымі арганізацыямі, звязаны з рознымі падыходамі да гэтай з’явы, — адзначае прафесар. — Калі арыентавацца на людзей, якія былі пазбаўлены жыцця толькі таму, што яны былі хрысціянамі, то гэтая лічба дасягае 90 тысяч. Гэта азначае, што ў сучасным свеце кожныя шэсць хвілін гіне адзін хрысціянін».

Італьянскі гісторык сцвярджае: сёння паслядоўнікі Хрыста асабліва пакутуюць ад рук прадстаўнікоў так званай Ісламскай дзяржавы. Адначасова дырэктар CESNUR указвае на тое, што недахоп цярпімасці існуе паўсюль, а гэта — першая прыкмета дыскрымінацыі і пераследаў.

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.