Logo
Print this page

Маразы ў Еўропе: у Ватыкане замёрз фантан

Упершыню за шмат гадоў на плошчы св. Пятра замерзлі бруі фантана.

Анамальныя маразы прыйшлі і ў Еўропу, дзе ахвярамі непагадзі сталі ўжо больш за 20 чалавек. У Польшчы і Італіі ад маразоў загінулі 17 чалавек, у асноўным, бяздомныя.

Рэдкае відовішча для турыстаў можна было назіраць у Рыме - упершыню за шмат гадоў на плошчы святога Пятра ў Ватыкане замерзлі бруі фантана. Праўда, цяпер ужо пацяплела: у бліжэйшыя дні ў Рыме чакаецца да +9 градусаў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.