Logo
Print this page

Сацыяльная рэклама з Чырвоным касцёлам з'явілася на білбордах

Моладзь заклікаюць навучыць пажылых людзей рабіць сэлфі.

На білбордах, у прыватнасці, у цэнтры Гомеля, з'явілася незвычайная сацыяльная рэклама: моладзь заклікаюць навучыць пажылых людзей рабіць сэлфі. На фота - малады чалавек з жанчынай сярэдняга ўзросту на фоне Чырвонага касцёла ў Мінску робіць сэлфі. І заклік: «Навучы сваіх блізкіх рабіць сэлфі і адпраўляць унукам».

Раней борды праекта #НаучиСвоихБлизких з'явіліся ў Мінску - гэта сумесны праект аператара сотавай сувязі МТС з Міністэрствам адукацыі. Яго мэта - натхніць тых, хто актыўна карыстаецца гаджэтамі, дапамагчы блізкім асвоіць тэхналогіі, якія зробяць жыццё больш камфортным.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.