Logo
Print this page

Праект аднаўлення Будслаўскага касцёла будзе агульнанацыянальным

Католікі сабралі на рэстаўрацыю больш за 6 тыс. рублёў.

Праект аднаўлення каталіцкай святыні Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе павінен стаць агульнанацыянальным, заявіў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі. Ён паведаміў, што пакуль на рэстаўрацыю Нацыянальнага санктуарыя Божай Маці ў Будславе сабрана больш за 6 тыс. рублёў ахвяраванняў. Прычым, грошы сабраныя самімі католікамі - у асноўным, у мінскім катэдральным, «Чырвоным» і будслаўскім касцёлах. - Калі б да іх далучыліся 350 астатніх касцёлаў, дзе праводзіліся службы, прысвечаныя Будславу, то сума была б у некалькі дзясяткаў разоў больш, - заявіў Стружэцкі. Акцыю па зборы сродкаў для аднаўлення храма абвясцілі яшчэ ў 2015 годзе, для рэстаўрацыі неа

ходныя вельмі вялікія сродкі, таму мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да нацыянальнай святыні. Стружэцкі лічыць, што праект аднаўлення аднаго з найстарэйшых і самых вядомых у Беларусі касцёлаў павінен стаць агульнанацыянальным, піша беларуская прэса.

Па словах прадстаўніка фонду, цяпер тэрмінова патрабуюцца даследаванні і рэстаўрацыя драўлянага алтара 1643-1651 гадоў, эпохі ранняга барока, які унікальны як для Беларусі, так і для сакральнай архітэктуры Польшчы і Літвы. Патрабуюць рэстаўрацыі і сам абраз Маці Божай Будслаўскай, а таксама фрэскі ў бакавых абсыдах і ўнікальны орган.

У Беларускім фондзе культуры лічаць, што канкрэтныя работы па праекце павінны пачацца ўжо ў гэтым годзе. Збор ахвяраванняў на рэстаўрацыю будзе працягнуты, неабходная сума пакуль не называецца. Нацыянальны санктуарый у Будславе займае цэнтральнае месца ў жыцці Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Абраз Маці Божай Будслаўскай - Апякункі Беларусі - як цудатворны ўпершыню згадваецца ў 1617 г.

Нагадаем, у Будславе - мястэчку ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці - штогод у пачатку ліпеня збіраюцца тысячы пілігрымаў, многія з якіх прыходзяць пешшу з розных куткоў Беларусі, для ўдзелу ў свяце ў гонар Панны Марыі [фота, відэа].

Last modified onАўторак, 07 Люты 2017 22:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.