Logo
Print this page

Футбольная зборная каталіцкіх святароў Беларусі згуляе на ЧЕ

Каманда спадзяецца на 5-6 месца, усяго ўдзельнікаў - 15.

19 лютага каталіцкія святары Беларусі - удзельнікі футбольнай зборнай - выправяцца на XI Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Сёлета ён пройдзе ў Харватыі з 20 па 23 лютага. Catholic.by пагутарыў з капітанам каманды кс. Паўлам Салабудам і пацікавіўся настроем зборнай перад пачаткам спаборніцтваў.

«Сёлета ў турніры 15 каманд. Традыцыйна найбольш моцнымі з’яўляюцца зборныя святароў з Польшчы, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і Партугаліі. Астатнія каманды іграюць больш-менш роўна», - адзначыў кс. Павел.

Як дадаў капітан, беларуская зборная спадзяецца выступіць як найлепш. Тэарэтычна, шансы згуляць лепш сёлета могуць узрасці - каманда абнавіла свой склад на 30 працэнтаў, далучыўшы ў зборную маладых святароў.

«Будзем арыентавацца на 5-6 месцы, узровень якіх мы паказваем апошнія тры гады, - дадае кс. Павел Салабуда. - Але ўсё залежыць ад жрэбія. Мы заўсёды змагаемся да канца і імкнёмся да перамогі».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.