Logo
Print this page

На малітве за Беларусь у Курапатах сабраліся каля 100 чалавек

Каля ўрочышча вядзецца пратэст супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра.

У нядзелю, 26 лютага, каля ўрочышча Курапаты правялі малітву за Беларусь, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, у тым ліку католікі. Узначаліў малітву пастар мінскай царквы хрысціян веры евангельскай "Ян Прадвеснік" Антоній Бокун. Паводле паведамленняў у сацсетках, на малітве сабролася прыкладна 90-100 чалавек.

Нагадаем, каля ўрочышча, дзе адбываліся масавыя расстрэлы рэпрэсаваных і дзе да гэтага часу знаходзяцца парэшткі забітых, вядзецца будаўніцтва бізнес-цэнтра. Грамадскія актывісты вядуць пратэст і паставілі намётавы лагер побач з месцам будаўніцтва. Курапаты з'яўляюцца знакавым месцам для Беларусі, менавіта тут пачыналася нацыянальнае адраджэнне пасля выяўлення астанкаў рэпрэсаваных.

Учора арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч апублікаваў зварот у сувязі з сацыяльна-палітычнай напружанасцю ў краіне: «Курапаты павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам».

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.