Logo
Print this page

Католікі Бабруйска збіраюць подпісы за вяртанне касцёла [відэа]

Гараджане падпісваюць петыцыю аб наданні храму гістарычнага аблічча.

У Бабруйску падпісваюць петыцыю аб наданні адзінаму ў горадзе касцёла першапачатковага, гістарычнага аблічча. Нагадаем, неагатычны храм 1906 года пабудовы да гэтага часу не належыць цалкам мясцовай парафіі. Храм, схаваны домам, называюць помнікам савецкаму атэізму.

- Калі петыцыю прымуць, то для яе рэалізацыі спатрэбіцца вельмі шмат часу, сіл і сродкаў, затое ў горадзе стане на адну акультураную славутасць больш, - пішуць у сацсетках.

- Я за тое, каб касцёлу вярнулі першапачатковы выгляд. Будавацца ён будзе з ахвяраванняў вернікаў. Праваслаўных храмаў у Бабруйску на кожным кроку, а касцёл (дакладней, прадстаўнікі) ужо шмат гадоў абіваюць парогі, каб ім дазволілі рэканструкцыю. Тым больш будынак, які загароджвае касцёл, практычна пустуе, - лічыць іншы жыхар райцэнтра.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.