Logo
Print this page

Анлайн-трансляцыю службы на Вялікдзень правядуць у гомельскім касцёле

Пачатак прамога эфіру - у 12.00 у нядзелю, 16 красавіка.

16 красавіка, калі хрысціяне ўсіх канфесій будуць адзначаць Уваскрасенне Хрыстова, у гомельскай рымска-каталіцкай царкве пройдзе тры святочныя імшы - у 9.00, 12.00 і 16.00. Для тых, хто з-за хваробы або па іншай сур'ёзнай прычыне не зможа наведаць храм на Вялікдзень, у гомельскім касцёле правядуць анлайн-трансляцыю святочнай службы ў 12.00 па беларускім часе.

Да інтэрактыўнага ўдзелу ў імшы запрашаем таксама тых, хто цікавіцца Каталіцкай царквой, але пакуль не вырашаецца прыйсці ў храм. Трансляцыя ў прамым эфіры будзе весціся на нашай старонцы ў Фэйсбуку. А пасля завяршэння эфіру запіс будзе апублікаваны на гэтай старонцы сайта.

Media

Last modified onНядзеля, 16 Красавік 2017 12:24
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.