Logo
Print this page

Адкрыццё сезону пілігрымак: 9 траўня запрашае Лагішын

Пешае паломніцтва да Маці Божай Каралевы Палесся выйдзе з Пінска

9 траўня з Пінска выйдзе традыцыйная аднадзённая пешая пілігрымка ў Лагішын, да санктуарыя Маці Божай Каралевы Палесся. Сёлета ў Лагішыне адзначаюць ужо 22-ю гадавіну каранацыі цудатворнага абраза Каралевы Палесся, якая была здзейсненая з дабраславення святога Яна Паўла II. Кароны на абраз усклаў кардынал Казімір Свёнтэк 10 траўня 1997 года.

У пілігрымцы ў Лагішын прымаюць удзел не толькі вернікі з пінскіх парафій, але і з розных куткоў Палесся і ўсёй Беларусі. Апошнія гады да Маці Божай Каралевы Палесся пешшу ідуць таксама навучэнцы і выкладчыкі Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі ў Пінску. Для многіх вернікаў гэтая травеньская пілігрымка становіцца «адкрыццём паломніцкага сезону».     

Удзельнікі пілігрымкі выйдуць 9 траўня ў 7:30 з катэдральнай базылікі ў Пінску. Завершыцца паломніцтва ў 18.00 урачыстай святой Імшой у санктуарыі. Пілігрымы, якія прыедуць з іншых парафій, будуць забяспечаны транспартам, начлегам і харчаваннем. Ужо ўвечары 8 траўня пінскі касцёл будзе прымаць першых паломнікаў на начлег. Таксама для ўсіх пілігрымаў будзе магчымасць вярнуцца з Лагішына ў Пінск аўтобусам. Падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +37529 727 31 98 (кс. Андрэй Рылка).

Нагадаем, штогадовыя пешыя пілігрымкі ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Валадаркі Палесся ў Лагішыне праходзяць таксама ў жніўні з Баранавічаў і Бярозы.

Media

Last modified onСерада, 01 Май 2019 20:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.