Logo
Print this page

Студэнт са Шры-Ланкі моліцца па-беларуску ў віцебскім касцёле - ВІДЭА

Крыс сам вывучыў беларускія малітвы, каб служыць пры алтары.

Незвычайны міністрант служыць у рыма-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Віцебску. 24-гадовы Крыс Харыс (Chris Harris) прыехаў у Беларусь, каб вучыцца - ён паступіў у віцебскі медыцынскі універсітэт і цяпер сканчае другі курс.

Хлопец з каталіцкай сям'і, але служыць пры алтары ён пачаў толькі ў Беларусі. Яго бацькі - вельмі занятыя людзі, маці - губернатар, бацька - кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства, і ў іх не было часу, каб дапамагчы сыну навучыцца служыць у царкве. Затое калі ён стаў вернікам віцебскага касцёла, Крыс сам праз інтэрнэт вывучыў малітву «Ойча наш» па-беларуску і ўсе асноўныя малітвы, якія гучаць падчас літургіі, каб служыць міністрантам:

- Мне гэта вельмі падабаецца. Я нават служыў, калі святую Імшу вёў біскуп Алег. Я трымаў яго посах.

Крыс служыць міністрантам ужо паўгода. Звычайна ён таксама чытае «Малітву верных» падчас Імшы.

Media

Last modified onАўторак, 30 Май 2017 22:36
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.