Як паступіць у семінарыю? Адкрыты набор кандыдатаў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (6)
Тых, хто адчувае пакліканне, запрашаюць семінарыі ў Пінску і Гродне.
Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адкрыла прыём кандыдатаў на 2017/2018 навучальны год. Падчас іспытаў кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла. Уступны экзамен пройдзе 10 ліпеня ў 9.00 і 10 жніўня ў 9.00 па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16. Можна прыехаць напярэдадні, загадзя паведаміўшы аб гэтым па тэл.: 8 (0165) 65-41-45 альбо +375 (25) 604-41-86.
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рымска-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара. У працэсе падрыхтоўкі семінарысты вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны, паведамляе рэктар семінарыі кс. Андрэй Рылка.
Куды падаць дакументы?
- Рэктарат семінарыі:
1 чэрвеня - 10 жніўня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў) г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл.: 8 (0165) 65-41-45; +375 (25) 604-41-86; +375 (29) 727-31-98.
- Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў) г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл.: +375 (29) 553-90-76 кс. Дзмітрый Пухальскі
- Віцебская дыяцэзія:
па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня, тэл.: +375 (29) 884-54-82 кс. Мікалай Ціхановіч.
Спіс неабходных дакументаў:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
- пасведчанне аб сакрамэнце хросту
- пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
- пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
- характарыстыка ад пробашча
- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
- ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
- 4 фотаздымкі (3х4 см)
- кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш, чым тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.
Нагадаем, у Беларусі працуе таксама каталіцкая семінарыя ў Гродна. Тут працэс падрыхтоўкі да святарства ў гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры гады — вывучэнню пераважна прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля 5 курса, перад прыняццем дыяканскіх пасвячэнняў, прадугледжаны адзін год літургічна-душпастырскай практыкі пры парафіі. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму прэзбітэрскага пасвячэння.
Спіс дакументаў для паступлення:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
- аўтабіяграфія (уласнаручна напісаная)
- атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
- пасведчанне аб сакрамэнце хросту
- пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
- пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
- характарыстыка ад пробашча
- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
- пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
- ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
- 4 фотаздымкі (3х4 см)
Экзаменацыйны іспыт, які будзе праходзіць 10 ліпеня і 7 жніўня, распачынаецца ў 10.00 (ёсць магчымасць начлегу). Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.
Больш інфармацыі пра гродзенскую семінарыю — на афіцыйнай старонцы ўстановы:
wsd.grodnensis.by
Прыём дакументаў праходзіць у рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе:
Адрас:
Гродна 230025
вул. Парыжскай Камуны, 1
Вышэйшая духоўная семінарыя
Е-mail:
wsd@grodnensis.by
Тэлефон:
8 (0152) 77-02-34
Media
Related items
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- У Ізраілі католікі з Беларусі спакойна перажылі атаку Ірана, але «вайна дастала»
- Без цуду, але з падтрымкай: як «Радыё Марыя» выходзіць з цяжкай сітуацыі
- Паранены святар, пасадка бульбы: як жывуць пры абстрэлах вернікі Харкава і рэгіёну