Logo
Print this page

Упершыню адбудзецца пілігрымка ў Будслаў для людзей з залежнасцямі

Жадаючых запрашаюць далучыцца да групы.

Упершыню адбудзецца пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай для людзей, якія пакутуюць ад залежнасці ад алкаголю ці наркотыкаў. Пілігрымку арганізуе з Бягомля (Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) айцец-капуцын.

- Пакуль група зусім маленькая, але людзі самі жадаюць крочыць. Ёсць магчымасць прайсціся з тымі, хто вырваўся з залежнасцяў, і даць сведчанне веры, што Касцёл не закрыты перад людзьмі, якія маюць праблемы. Калі хтосьці будзе зацікаўлены, прашу пісаць асабіста, - паведаміў на сваёй старонцы ў ВК мясцовы каталіцкі вернік Яўген Хаданёнак.

Спіс усіх пілігрымак у Будслаў можна знайсці тут >

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.