Легендарны Нік Вуйчыч запрошаны ў Брэст на свята 500-годдзя беларускай Бібліі
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Мерапрыемства, якое пакуль знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, запланавана на 15 верасня.
З нагоды 500-годдзя першай друкаванай беларускай кнігі, якой была Біблія Францыска Скарыны, у Брэст запрошаны легендарны хрысціянскі прапаведнік без рук і ног Нік Вуйчыч. Нагадаем, упершыню ў Беларусі Нік выступаў у Мінску ў 2016 годзе, сабраўшы шматтысячную аўдыторыю ў «Мінск-Арэне».
На гэты раз арганізацыяй прыезду Ніка Вуйчыча ў Беларусь займаецца Брэсцкая абласная філармонія. Мерапрыемства, якое пакуль знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, запланавана на 15 верасня ў 19.00 у брэсцкім Лядовым палацы, які налічвае 3 тыс. пасадачных месцаў.
Нагадаем, першы ў Беларусі помнік Бібліі ўсталююць у Брэсце да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.
Media
Last modified onПятніца, 14 Ліпень 2017 11:49
Tagged under
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- «Уразіла міласэрнасць». Што здзівіла ў Беларусі самотнага пілігрыма пасля Кітая і ЗША