Logo
Print this page

Як праходзіць «Музычная майстэрня» ў Івянцы - вясёлыя ВІДЭА

Свае таленты ўдзельнікі пакажуць на Малітоўнай сустрэчы моладзі [рэгістрацыя]

22-28 ліпеня ў Івянцы Валожынскага раёна праходзіць грандыёзная падзея для маладых беларускіх католікаў - «Музычная майстэрня». Сустрэча з удзелам сотняў чалавек аб'ядноўвае не толькі тых, хто спявае ці грае, але і ўсіх, хто хоча праслаўляць Бога праз музыку. Штогод у Івянцы збіраецца каталіцкая моладзь з розных куткоў краіны, у двары касцёла святога Арханёла Міхаіла арганізаваны намётавы лагер, тут жа і праходзяць заняткі, якія вядуць вядомыя польскія спецыялісты.

Свае таленты ўдзельнікі «Музычны майстэрні» пакажуць на Малітоўнай сустрэчы моладзі, якая пачнецца ў Івянцы ў бліжэйшыя выходныя. Рэгістрацыя на сустрэчу тут >

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.