Logo
Print this page

На даху Чырвонага касцёла ў Мінску пасялілі гарадскіх пчол

У міні-пчальніку жывуць 60 тысяч насякомых, якія не джаляць людзей [відэа]

Міні-пчальнік з'явіўся на даху Чырвонага касцёла ў Мінску - візітнай карткі горада. Нагадаем, у 2015 годзе пробашч каталіцкай парафіі святых Сымона і Алены ксёндз Уладзіслаў Завальнюк распавёў аб сваёй незвычайнай ідэі, якую падтрымаў Мінсельгасхарч Беларусі. Аднак неўзабаве з'явілася інфармацыя аб пераносе даты адкрыцця пчальніка на нявызначаны тэрмін, па неафіцыйнай інфармацыі - з-за негатыўнай ацэнкі ініцыятывы мясцовымі ўладамі.

І вось міні-пчальнік на даху Чырвонага касцёла з'явіўся, сюжэт пра гэта паказаў тэлеканал «Беларусь1». У цэнтры беларускай сталіцы, на плошчы Незалежнасці, у пяці вуллях пасялілі 60 тысяч пчол, якія збіраюць нектар з гарадскіх раслін. Паведамляецца, што пчальнікі даўно размяшчаюць на дахах мегаполісаў ва ўсім свеце, у прыватнасці, у Лондане, Парыжы, Дубліне, Нью-Ёрку. А цяпер гарадское пчалярства пачалі развіваць і ў Мінску - дзякуючы каталіцкаму святару.

Раней паведамлялася, што на даху касцёла паселяць пчол пароды карпатка, якая адрозніваецца міралюбнасцю і не джаліць людзей. Дзякуючы міні-пчальніку пробашч будзе вызначаць якасць гарадскога мёду і праводзіць экскурсіі для жадаючых пазнаёміцца з жыццём незвычайнага гарадскога сямейства.

- Пчолы - гэта самы важны элемент у захаванні багацця расліннага свету, - лічыць кс. Уладзіслаў Завальнюк.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.