Logo
Print this page

У Вільні памоляцца аб палеглых у Аршанскай бітве

Дзесяткі тысяч ваяроў загінулі 8 верасня 1514 года.

У Вільні пройдзе паніхіда па ваярах, загіблых пад Воршай у 1514 годзе. Мерапрыемства ладзіць Таварыства беларускай культуры ў Літве.

- 9 верасня а 12.00 запрашаем на грэка-каталіцкае набажэнства на беларускай мове, якое адбудзецца ў грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве ў Вільні па адрасе Aušros Vartų 7b, Vilnius / Аўшрос варту 7б. Пасля літургіі адбудзецца паніхіда за палеглых у бітве пад Воршай ваяроў, - паведамляецца на старонцы падзеі ў Facebook.

Першапачатковая і галоўная мэта Таварыства беларускай культуры ў Літве - адраджэнне, захаванне і развіццё беларускай культуры ў Літве. Прыярытэтам дзейнасці ТБК таксама з'яўляецца змаганне за свабоду і незалежнасць Беларусі, за дэмакратычныя каштоўнасці, праўдзівую беларускую гісторыю і культуру.

Аршанская бітва адбылася 8 верасня 1514 года ў час маскоўска-літоўскай вайны (1512-1522) паміж войскамі ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага. Значная перавага па колькасці войскаў была за Масквой, аднак бітва скончылася перамогай войска ВКЛ. Па розных звестках, падчас бітвы пад Воршай палегла каля 16 тыс. маскоўскіх ваяроў, 500 рыцараў з войска ВКЛ і невядомая колькасць простых жаўнераў.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.