Logo
Print this page

«Радыё Марыя» ў Беларусі запрашае на працу спецыялістаў

У рэдакцыі з’явіліся вакансіі супрацоўніка студыі і тэхнічнага спецыяліста.

Дзве вакансіі для спецыялістаў з’явіліся ў рэдакцыі каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі. На пастаянную працу ў мінскай студыі шукаюць супрацоўніка з цэлым шэрагам абавязкаў: ад вядзення праграм, падрыхтоўкi iнтэрв'ю, да каардынацыi працы студыi i дзейнасцi валанцераў.

- Узрост не мае значэння, тэхнiчнай частцы навучым. Важна мець добрае і храбрае сэрца, быць адказным і самастойным, але і ўмець працаваць у камандзе, - каментуюць у рэдакцыі.

Таксама маладой радыёстанцыі патрэбны тэхнiчны спецыялiст-мантажор, якi будзе рабiць усю тэхнiчную працу на радые. Занятасць - на поўны дзень.

Рэзюмэ просяць дасылаць на электронную скрыню radiomariaby@gmail.com

Нагадаем, «Радыё Марыя» ў Беларусі пакуль не мае сваёй радыёхвалі, але выходзіць у эфір у інтэрнэце.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.