Logo
Print this page

3D-паштоўку з Чырвоным касцёлам выпусцілі да юбілею Мінска

Таксама на паштоўках з цікавосткамі - ратуша і оперны тэатр.

З'явіліся 3D-паштоўкі пра цікавосткі Мінска. Да юбілею сталіцы Беларусі брэнд-студыя Brama Branding пачала выпуск 3D-паштовак. Пакуль апублікаваныя фатаграфіі трох паштовак. На іх можна ўбачыць Нацыянальны тэатр оперы і балета, сталічную Ратушу і Чырвоны касцёл (святых Сымона і Алены).

Папярэдне плануецца выпуск 13 паштовак. Пасля публікацыі ўсёй серыі Brama Branding плануе аб'явіць старт перадзамоваў. Толькі па яго выніках будзе падрыхтаваны наклад для продажу. Гэта звязана з тым, што зборка паштовак адбываецца ўручную. Кошт паштовак будзе вядомая пазней, паведамляе група Favorite Minsk.

Мінск адзначыў 950-гадовы юбілей у мінулую суботу, 9 верасня.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.