Logo
Print this page

Касцёл з'явіцца ў Давыд-Гарадку: гістарычны будынак вярнулі католікам

Каля 70 гадоў у памяшчанні храма размяшчаўся Дом культуры.

У Давыд-Гарадку на беларускім Палессі зноў з'явіцца дзеючы каталіцкі храм. Касцёл Божага Цела быў пабудаваны тут на грошы вернікаў пры польскай уладзе, у канцы 1930-х гадоў, перад пачаткам Другой сусветнай вайны і далучэннем Заходняй Беларусі да савецкай рэспублікі. На той момант у горадзе налічвалася больш за 2,5 тыс. католікаў. З прыходам новай улады храм зачынілі, перабудавалі пад клуб і знеслі званіцу.

Дом культуры размяшчаўся тут амаль 70 гадоў, але ў 2017 годзе ў рамках абласных «Дажынак» для клуба рэканструявалі будынак былога кінатэатра. Дом культуры пераехаў у новае памяшканне, а пусты будынак аддалі Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Зараз каталіцкая парафія ў Давыд-Гарадку праходзіць працэс рэгістрацыі, плануецца, што яе пробашчам будзе кс. Андрэй Шут, экзарцыст Пінскай дыяцэзіі.

Касцёлы ў Давыд-Гарадку будавалі тройчы, пачынаючы з 17-га стагоддзя. Але першыя два храма згарэлі, а трэці адабралі савецкія ўлады. Зараз у касцёла пачынаецца новае жыццё, вернікі ўжо прыступілі да рамонту будынка.

Last modified onПятніца, 22 Верасень 2017 23:38
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.