У Мінску католікі пачалі карміць бяздомных
- Written by katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Раздаваць гарачую ежу будуць з панядзелка па пятніцу ў начлежцы на Ваўпшасава.
2 кастрычніка ў Мінску адбылося адкрыццё праекта па сацыялізацыі бяздомных у Доме начнога знаходжання па адрасе Ваўпшасава, 42 (раён «Дражня»). Супрацоўнікі каталіцкай арганізацыі «Карытас (Мінск)» на пастаяннай аснове з панядзелка па пятніцу разам з валанцёрамі пачалі раздаваць ва ўстанове гарачую ежу і пітво людзям без пэўнага месца жыхарства. Акрамя таго, тут будзе аказвацца дапамога ў юрыдычных і псіхалагічных пытаннях, а таксама паслугі цырульніка. У мерапрыемстве прыняў удзел біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Касабуцкі.
- Мы вельмі рады, што ў нас з'явілася магчымасць яшчэ больш несці дабро людзям! Безумоўна, мы спадзяемся на вашу дапамогу і падтрымку! - звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі сталічная арганізацыя «Карытас». Плануецца, што сталоўка будзе працаваць рэгулярна ў халодны перыяд - да 30 красавіка.
Нагадаем, у Гомелі ўжо шмат гадоў бясплатныя абеды для бедных і бяздомных ладзяць законніцы каталіцкай кангрэгацыі «Місіянеркі любові» (сёстры ордэна святой Маці Тэрэзы) у Доме міласэрнасці.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла