Logo
Print this page

Будынак Апостальскай нунцыятуры адкрылі ў Мінску: чакаем Папу ў Беларусі

Беларусь удзячная Ватыкану за канструктыўны падыход да захавання міжканфесійнай згоды.

4 кастрычніка ў Мінску ўрачыста адкрылі новы будынак Апостальскай нунцыятуры - напярэдадні 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Ватыканам і Беларуссю. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік Дзяржсакратара Святога Пасаду Джавані Анджэла Беччу, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, акрэдытаваныя ў Беларусі паслы іншых дзяржаў, а таксама прадстаўнікі розных канфесій: кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Мітрапаліт Павел, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч.

- Мы і далей жадаем сумесна працаваць на агульнае дабро, каб гэты свет станавіўся найлепшым для кожнага чалавека, - адзначыў ва ўрачыстай прамове Апостальскі нунцый. - Спадзяемся, што ў недалёкай будучыні з'явіцца магчымасць зноў сабрацца разам па яшчэ больш важнай прычыне, калі Папа Рымскі Францішак зможа наведаць Беларусь і асабіста адчуць дабрыню і гасціннасць беларускага краю.

Кіраўнік МЗС выказаў удзячнасць Ватыкану за «канструктыўны і ўзважаны падыход да захавання міжканфесійнай згоды»:

- Нас збліжаюць аднолькавыя падыходы да пытанняў забеспячэння міру і стабільнасці, сацыяльнай справядлівасці. І мы разам працуем над захаваннем традыцыйных каштоўнасцяў. Мы ўдзячныя за канструктыўны і ўзважаны падыход Рымска-каталіцкай царквы да захавання міжканфесійнай згоды ў Беларусі, да імкнення вырашаць магчымыя пытанні шляхам дыялогу, для якога характэрныя ўзаемная павага і разуменне, - цытуе Уладзіміра Макея прэс-служба МЗС.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.