Logo
Print this page

У храме з двайным крыжам разам моляцца католікі і праваслаўныя [відэа]

ТБ зняло сюжэт пра ўнікальны касцёле ў беларускай вёсцы.

На канале СТБ выйшаў сюжэт пра ўнікальны храм, у якім моляцца і католікі, і праваслаўныя. Касцёл у вёсцы Бярозаўка Докшыцкага раёна - адзіны ў Беларусі каталіцкі храм з падвойным крыжам, заходняй і ўсходняй Цэркваў. Ідэю стварэння такога «знака яднання» рэалізавалі пробашч парафіі, капуцын, айцец Марэк Пасют і мастак Валерый Шчасны. Дарэчы, касцёл носіць імя Маці Божай Вастрабрамскай - іконы, якую шануюць як католікі, так і праваслаўныя

У Бярозаўцы жывуць усяго каля 200 чалавек. Да пачатку Другой сусветнай вайны, калі гэтая вёска ў заходняй частцы Беларусі належала Польшчы, у Бярозаўцы было больш католікаў, але пасля далучэння да савецкай рэспублікі вернікаў заходняй Царквы стала менш, а ўсходняй - больш. І калі ў 2010 годзе тут адкрылі касцёл, пробашч вырашыў падкрэсліць адзінства хрысціянства і тое, што храм - агульны для ўсіх.

Праваслаўныя вернікі, нароўні з католікамі, прыходзяць сюды не толькі на службу, але і на заняткі па катэхізацыі, паколькі праваслаўнага храма ў вёсцы няма. Мясцовыя вернікі ўсходняй Царквы ўдзячныя пробашчу касцёла за адкрытасць, кажуць, што толькі дзякуючы яму многія дзеці-праваслаўныя «навучыліся хоць бы «Ойча наш» чытаць». А абразы ў храме таксама размешчаны як каталіцкія, так і праваслаўныя.

Media

Last modified onСубота, 07 Кастрычнік 2017 17:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.