Logo
Print this page

Беларусы запусцілі ў сацсетцы флэшмоб ‪#‎МаяПершаяБіблія‬

Вернікі дзеляцца гісторыямі свайго знаёмства са Святым Пісаннем.

У 500-ю гадавіну першай беларускай друкаванай кнігі - Бібліі - вернікі запусцілі ў Фэйсбуку флэшмоб #‎МаяПершаяБіблія‬. Ідэя ўзнікла пасля таго, як хрысціянскі блогер Mikalai Malaščonak 14 кастрычніка апублікаваў здымак кішэннага Святога Пісання з подпісам:

- Мая першая Біблія! Дробныя літары, крохкі пераплёт, старонкі трэба трымаць двума рукамі, але, нягледзячы на ўсё гэта - адна з самых дарагіх для мяне рэчаў. І вы ніколі ў жыцці не здагадаецеся, як яна да мяне патрапіла! Таму што раздалі нам гэтыя кніжачкі прама на ўроку ў 2-м класе звычайнай мінскай школы! Складана і ўявіць сёння, якім было б маё жыццё без гэтай маленечкай сіняй кніжачкі... А як патрапіла да вас ваша першая Біблія? Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах!

За суткі пост атрымаў каля 140 водгукаў і звыш 20 каментароў, у якіх вернікі пачалі дзяліцца сваімі гісторыямі знаёмства з Бібліяй. А адна з карыстальніц сацсеткі прапанавала запусціць у Фэйсбуку флэшмоб #‎МаяПершаяБіблія‬ і апублікавала з такім хэштэгам паведамленне з фота свайго першага Святога Пісання.

Media

Last modified onНядзеля, 15 Кастрычнік 2017 17:58
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.