Logo
Print this page

У Камянецкім раёне адмовіліся перадаць каталіцкай парафіі гістарычны будынак

Гаворка ідзе пра вёску Воўчын, дзе нарадзіўся і пасля быў пахаваны апошні польскі кароль.

ААТ «Усход-Камянец» адмовіўся перадаць рыма-каталіцкай парафіі Святой Тройцы будынак музея ў вёсцы Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Будынак, у якім зараз месціцца музей, быў парафіяльным домам. Адказ прадпрыемства і мясцовага райвыканкама атрымаў і апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook святар Андрэй Бародзіч.

Назіральны савет ААТ «Усход-Камянец» на пасяджэнні разгледзеў просьбу пробашча аб бязвыплатнай перадачы парафіі гістарычнага будынка і аднагалосна вырашыў адмовіць у гэтым. Адзначаецца, што будынак музея належыць прадпрыемству на праве ўласнасці.

Нагадаем, у касцёле Святой Тройцы ў вёсцы Воўчын нарадзіўся і пасля быў пахаваны апошні польскі кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, манарх, асветнік і мецэнат. Касцёл быў пабудаваны ў 1733 г. Цяпер працягваецца рэстаўрацыя храма.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.