Logo
Print this page

Неверагоднае відэа: маладыя і ксёндз праспявалі і станчылі рэп ў касцёле на шлюбнай імшы

У сацсетках шмат негатыўных каментароў. А як вам ідэя?

Пасля здзяйснення сакрамэнту шлюбу ў каталіцкім храме ў Польшчы святар, а таксама маладыя і многія госці праспявалі і станчылі рэп, праслаўляючы Бога. Незвычайная шлюбная імша прайшла ў касцёле езуітаў у горадзе Лодзь. Кароткае відэа з гэтым момантам было апублікавана на днях і адразу стала «вірусным». Напрыклад, ролік на старонцы адной з польскіх студый у сацсетцы Facebook з подпісам «Ну і хто сказаў, што шлюбная імша - гэта сумна» за тры дні атрымаў больш за 700 тыс. праглядаў, каля 5 тыс. водгукаў, амаль 7 тыс. перапостаў і тысячы каментароў, многія з якіх - негатыўныя. Далёка не ўсе католікі падтрымалі такія спевы і танцы ў храме. Таксама ролік трапіў на польскія тэлеканалы.

- Езус - мой выбар, маё жыццё, мой прыклад, - спявае святар разам з маладымі, - я выбіраю Цябе, мой Айцец у Небе, я выбіраю цябе, Езус з Назарэта.

Нагадаем, раней папулярным відэа стаў ролік, на якім святар у Ірландыі праспяваў для маладых «Алілуя» Коэна. Услед за ім ідэю паўтарыў беларускі святар у касцёле ў Слоніме (гл. відэа).

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.