Logo
Print this page

"Суровы будзе суд над тымі, хто пануе". Што чакае каралёў, прэзідэнтаў, дырэктараў, суддзяў, начальнікаў?

Біблія распавядае пра тое, які суд чакае людзей, якім была дадзена ўлада.

Не раз у Бібліі Гасподзь кажа пра тое, што чакае пасля зямнога жыцця тых, каму Ён даў уладу распараджацца іншымі і судзіць іншых. Прывядзём ў прыклад чытанне кнігі Мудрасці Саламона, якое каталіцкія вернікі пачулі падчас літургіі 15 лістапада.

Слухайце, каралі, і разумейце, вучыцеся, суддзі межаў зямных.
Схіліце вуха, вы, якія пануеце над мноствам 
і ганарыцеся безліччу народаў.
Ад Пана дадзена вам улада, 
а панаванне — ад Найвышэйшага,
які выпрабуе вашы справы і даследуе вашы намеры.
Бо вы, будучы слугамі Ягонага Валадарства, не судзілі справядліва
і не захоўвалі закону, і не ішлі за воляй Божай.
Ён грозна і хутка сыдзе на вас,
бо суровы будзе суд над тымі, хто пануе.
Найменшы праз міласэрнасць атрымае прабачэнне,
але моцныя будуць моцна пакараны.
Бо Валадар усяго не глядзіць на асобу, і не зважае на веліч,
таму што Ён стварыў і малога, і вялікага, 
і аднолькава клапоціцца пра ўсіх,
але моцных чакае суровае выпрабаванне.
Да вас, уладары, — мае словы,
каб вы навучыліся мудрасці і не ўпалі.
Бо тыя, хто захоўвае ў святасці святое, асвяцяцца,
і навучаныя гэтаму — знойдуць абарону.
Таму жадайце словаў Маіх, прагніце і будзеце навучаныя.

Гэта значыць, тых, хто мае ўладу, Бог будзе судзіць куды больш строга, чым падначаленых. Аднак Гасподзь не палохае, а запрашае маючых уладу быць добрымі кіраўнікамі: асвяціцца ў Бога і знайсці ў Яго мудрасць. Быць хрысціянскім прэзідэнтам, дырэктарам, суддзёй, начальнікам - гэта рэальна!

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.