Logo
Print this page

Прамая трансляцыя св. Імшы на Раство з Чырвонага касцёла ў Мінску [відэа]

Святочныя службы пачнуцца ўвечары 24 снежня і будуць працягвацца ўвесь дзень 25 снежня.

Для тых, хто па стане здароўя або з-за іншых абставінаў не зможа ўдзельнічаць у вігілійнай святой Імшы ўвечары 24 снежня альбо ў дзённай святочнай службе на Раство Хрыстова 25 снежня, прапануем для прагляду онлайн-трансляцыю, якая ўвесь час вядзецца з Чырвонага касцёла ў Мінску (рымска-каталіцкі храм святога Сымона і святой Алены). На відэа-канале касцёла можна глядзець трансляцыі па наступным раскладзе (часы пазначаны па мінскім часе):

24 снежня ў 20.00 - «Пастэрка» на беларускай мове;

24 снежня ў 22.00 - «Пастэрка» на польскай мове;

25 снежня св. Імшы на беларускай мове ў 8.00, 9.00, 11.00, 15.00, 20.00, 22.00, на польскай - у 13.00.

Нагадваем, што для кожнага верніка асабісты ўдзел у святой Імшы на Божае Нараджэнне абавязковы. Выключэнне - хвароба або іншая сур'ёзная прычына, па якой вернік не можа прысутнічаць у святыні. У гэтым выпадку можна звярнуцца да прагляду трансляцыі, каб такім чынам далучыцца да свята.

Дарэчы, прамы эфір па тэлебачанні з касцёла св. Арханела Міхала ў Івянцы будзе весці канал "Беларусь 1". Пачатак эфіру - 24 снежня ў 22.10 па беларускім часе. Апоўначы на ​​канале пачнецца трансляцыя святочнай службы з Ватыкана.

Media

Last modified onПанядзелак, 25 Снежань 2017 03:59
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.