Logo
Print this page

«Чаго вам не хапае?» Касцёл у Беларусі праводзіць апытанне моладзі

Маладых каталіцкіх вернікаў Беларусі просяць адказаць на некалькі пытанняў наконт моладзевай сітуацыі ў Касцеле.

Афіцыйны прадстаўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі кс. Юры Санько размясціў на сваёй старонцы ў Facebook «Моладзевы апытальнік» і просіць маладых каталіцкіх вернікаў Беларусі адказаць на некалькі пытанняў наконт моладзевай сітуацыі ў Касцеле.

Пытанні такія: «Колькі вам гадоў і чым вы займаецеся ў жыцці?», «Што першае хочацца сказаць, калі вы чуеце слова "моладзь"?», «Самая вялікая праблема беларускай моладзі на ваш погляд?», «Што б вы хацелі змянiць у сучаснай моладзі?», «Якое на ваш погляд сучаснае стаўленне моладзі да рэлігіі і Касцёла?», «Чаго вам не хапае дзеля таго, каб адчуць сябе яшчэ больш камфортна ў Касцёле?», «Ці паспявае касцёл за сучаснай моладдзю?», «Што вы б хацелі змянiць у касцёльнай структуры?», «З чым у вас асацыюецца Касцёл?».

Нагадаем, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі вырашыла 2018 пастырскі год прысвяціць моладзі як «надзеі Касцёла і грамадства».

Чытайце таксама: Сустрэча каталіцкай моладзі Беларусі пройдзе ў Гродне >>>

Media

Last modified onНядзеля, 04 Люты 2018 19:46
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.