Logo
Print this page

Страчаныя хрысціянскія святыні «аднавілі» ў Беларусі

Архітэктар Аляксандр Невар тры гады ствараў графічную рэканструкцыю: якой была б Беларусь, калі б...

Праект «Страчаная Спадчына. Хрысцiянскiя святынi» прэзентаваў беларускі архітэктар Аляксандр Невар.

- Падсумоўваючы вынiкi трохгадовай працы па сiстэматызацыi вядомага iконаграфiчнага матэрыяла па зруйнаваных у розныя часы помнiках архiтэктуры нашага краю i на падставе выяўленых дадзеных iх вiртуальнаму "аднаўленню" ў сучасным асяроддзi - надыйшоў час прэзентаваць праект, - паведаміў Аляксандр.

На старонцы www.history-belarus.by/arch-spadczyna.php можна азнаёмiцца са спецыфікай развіцця культавага дойлідства, культурных уплываў, эвалюцыяй форм i змены мастацкіх стыляў на прыкладах кляштарнага будаўніцтва на тэрыторыi сучаснай Беларусі ў часы Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней Рэчы Паспалiтай i нават Расейскай Iмперыi, прыкметнасцях i ўласцiвасцях кожнага з рэгiёнаў.

На дадзены момант вiзуалiзавана 48 аб'ектаў у кожнай з абласцей. Праект у стадыi далейшай распрацоўкi. Геаграфічныя межы працы пакуль вызначаюцца межамi сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Last modified onПанядзелак, 12 Сакавік 2018 13:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.