Logo
Print this page

Беларуска зрабіла сэлфі з Папам Францішкам

Мінчанка прадстаўляе моладзь Беларусі на форуме ў Ватыкане.

Як выглядае Папа Рымскі Францішак ужывую ўбачыла беларуска Кацярына Адамчык. Яна - парафіянка касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Кацярына прадстаўляе каталіцкую моладзь Беларусі на падрыхтоўчым этапе Сіноду біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнаванне паклікання», які праходзіць 19-25 сакавіка ў Ватыкане з удзелам Папы Францішка. Сам Сінод біскупаў запланаваны на кастрычнік 2018 года.

У перадсінадальнай сустрэчы моладзі прымаюць удзел дзяўчаты і хлопцы з розных краін свету, якія разам абмяркоўваюць ролю моладзі ў Каталіцкай царкве.

Сэлфі з Папам Кацярына апублікавала ў сваім Facebook. Дзеля такога сэлфі варта было злятаць у Рым, пракаментавалі фота сябры дзяўчыны. Таксама яна апублікавала фатаграфіі Францішка ў нефармальнай абстаноўцы.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.