Logo
Print this page

Маці, якая нарадзіла 9-га дзіцяці, гучна сустрэлі з радзільні ў Піцеры [ФОТА + ВІДЭА]

З песнямі і танцамі пад гітару і барабан, суполка католікаў зладзіла евангелізацыю проста ля ўваходу ў шпіталь.

Ля дзвярэй радзільні ў расійскім Санкт-Пецярбургу 20 красавіка сустракалі каталіцкую верніцу з Іспаніі, якая разам з сям'ёй прыехала на місію ў горад Пушкін. У Расіі іспанка нарадзіла свайго дзевятага дзіцяці! Пры гэтым яна выглядае проста цудоўна. Сям'я, суполка і святары сабраліся ля радзільні з гітарамі, барабанам, спявалі і танцавалі, услаўляючы Бога.

- Сёння мы сустрэлі Моніку, дзевятага дзіцяці Сагі, ля дзвярэй шпіталя, - напісаў у сваім Facebook іспанскі святар, які служыць у парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Пушкіна Хуан Мануэль Санчэс Гарсія і размясціў фота і відэа.

Шматдзетная іспанка - з супольнасці Нэакатэхуменальнага шляху, які дзейнічае ў Каталіцкай царкве. Як раз у гэты час, у Велікодны перыяд, нэакатэхуменальныя суполкі ва ўсім свеце праводзяць евангелізацыю на вуліцы, каб несці мінакам Добрую вестку пра Уваскрасенне Езуса Хрыста, аб Яго любові і перамозе над смерцю.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.