BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Старажытную малітву да Панны Марыі дапоўнілі заклікам «Каралева Беларусі, маліся за нас!»

Ватыкан дазволіў унесці дапаўненне ў Ларэтанскую літанію.

29 красавіка на пасяджанні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне дапоўніць тэкст Ларэтанскай Літаніі на беларускай мове заклікам “Каралева Беларусі”.

Рашэнне было прынята пасля кансультацыі з Кангрэгацый Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

Пра намер дадаць гэты заклік было аб’яўлена у Будславе падчас святкавання фэсту Маці Божай Будслаўскай у 2017 годзе старшынёй ККББ арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пакінула прыняцце канчатковага рашэння па гэтым пытанні за мясцовай Канферэнцыяй Біскупаў.

Тэкст Ларэтанскай літаніі на лацінскай мове з’яўляцца ўзорным пры перакладзе на іншыя мовы. Аднак некаторыя супольнасці атрымліваюць дазвол на тое, каб дадаваць да тэксту Літаніі дадатковыя заклікі, якія часамі становяцца агульнапрынятымі ва ўсім Касцёле.

Catholic.by

Last modified onАўторак, 01 Май 2018 21:40
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць