У Пінску - два новыя святары
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Святарскае пасвячэнне ім удзяліў біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.
Эдуард Мажаеў і Павел Мазана 2 чэрвеня сталі каталіцкімі святарамі. Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка ўдзяліў ім святарскае пасвячэнне ў Пінскай катэдры.
Эдуард - з Віцебска, ён навучаўся ў Пінску, скончыў семінарыю ў 2012 годзе, а Павел з Гродзеншчыны - спачатку навучаўся ў Гродне, затым, пасля перапынку, у польскім Вроцлаве, і там сёлета скончыў навучанне.
На свяце ў касцёле сабраліся многія святары, паведаміў Katolik.life а. Аркадзь Куляха OCD, духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
- Благаславі іх, Божа! - падпісаў здымак у сацсетцы а. Аркадзь.
Related items
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні
- «Даведаўся, што ксёндз мае "жонку" і дзяцей». Што з гэтым рабіць, пытае вернік